Мы в соцсетях

Рубрика «На лавочке с читателем». В редакцию "Маяка" Любовь Мельниченко прислала письмо, в котором рассказала о непростой судьбе Евгении Гончар из агрогородка Красное.

"Зусім хутка споўніцца 80 год цудоўнай жанчыне Яўгеніі Севасцьянаўне Ганчар з Краснага.

З гэтай нагоды хочацца расказаць аб яе няпростым лёсе і цудоўнай душы. Бо з гэтага чалавека сапраўды трэба браць прыклад.

Юнацтва Яўгеніі прайшло у пасляваенныя гады. Здаецца, што, даўшы ёй хлапчуковае імя “Жэня”, маці запраграмавала яе быць моцнай, спрытнай і здатнай да ўсякай справы.

Каб дапамагчы хворай маці, Яўгенія, якая тады жыла на Брагіншчыне, пасля сямігодкі не працягвала вучобу, а пайшла працаваць у калгас. Была паляводам, удзельнічала ў будаўніцтве новай свінафермы, а потым засталася рабіць там даглядчыцай.

Свой лёс яна сустрэла ў асобе хлопца з суседняй вёскі, за якога пайшла замуж. Пераехала да мужа і ўладкавалася на новае месца працы даяркай. Звыш 27 гадоў адпрацавала на МТФ, і палову гэтага тэрміну даіла кароў менавіта ўручную. А выхадных дзён у Яўгеніі Севасцьянаўны, лічы, не было ніколі. Калі не на ферме, дык на агародзе, заўсёды ў бясконцых справах і клопатах. Да таго ж у грыбны і ягадны сезон паспявала і загатоўкі смачныя зрабіць для ўсёй сям’і.

Дзе б ні працавала Яўгенія Ганчар, усюды яе цанілі і паважалі. Неаднаразова яе выбіралі не толькі дэпутатам мясцовага сельскага Савета дэпутатаў, але і Брагінскага раённага.

Было ў жыцці нашай гераіні шмат выпрабаванняў. Самыя цяжкія з іх: заўчасная страта мужа, а потым смерць ад лейкеміі васьмігадовай дачушкі. Але жанчына старалася быць моцнай, жыла дзеля сваіх сына і дачкі. Заўсёды прытрымлівалася правілаў: не чакаць падарункаў ад лёсу, з усім спраўляцца самой. Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС Яўгенія Ганчар пераехала ў Гомельскі раён і тут знайшла другую радзіму.

Родныя шчыра любяць і паважаюць Яўгенію Севасцьянаўну і ў дзень юбілею адрасуюць ёй самыя цёплыя словы. Напярэдадні асабістага свята і я задала юбілярцы некалькі пытанняў аб жыцці, на якія яна шчыра адказала.

— Зорка першай велічыні для Вас?
— У мяне іх дзве: сын Ігар і дачка Ірына.
— Што трывожыць сэрца?
— Заўчасная страта любімай дачушкі і раптоўная смерць мужа.
— Што радуе сэрца?
— Па-першае, мая вялікая дружная сям’я. Па-другое, што мы жывём у мірнай краіне, якая клапоціцца аб нас, пенсіянерах. Шчырае дзякуй за гэта.
— Ваша жыццёвае крэда?
— Пакінуць добры след у душах тых, хто побач са мной."

Фото предоставлено Любовью Мельниченко.

Евгения Гончар - человек с большой буквы
Прочитано 721 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии

Популярное

Архив

« Июль 2024 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        

Яндекс.Метрика