Мы в соцсетях

Права правесці святочнае мерапрыемства атрымала адна з лепшых гаспадарак раёна — ААТ “Птушкафабрыка “Рассвет”.

— Сёння ў нашым раёне афіцыйна стартуюць вясенне-палявыя работы, — сказаў першы намеснік старшыні – начальнік упраўлення сельскай гаспадарцы і харчавання райвыканкама Аляксей Жарнасекаў. — Працаваць прыйдзецца ў напружаным рэжыме. Хаця сяўба зерневых культур падоўжыцца няшмат дзён — плошчы складаюць толькі 4180 гектараў, а восенню былі пасеяны азімыя на 15600 гектарах. Аднак пасля зерневых наступіць час кукурузы. Гэтую культуру плануецца высадзіць на плошчы ў 20 тысяч гектараў, з якіх каля 8 тысяч будзе складаць кукуруза на зерне. Перад аграрыямі раёна стаіць няпростая задача — атрымаць ураджай зерневых культур разам з кукурузай на зерне не менш 100 тысяч тон.

З віншавальнымі словамі да хлебаробаў гаспадаркі звярнуліся намеснік дырэктара па ідэялагічнай рабоце ААТ “Птушкафабрыка “Рассвет” Вікторыя Прыходзька, а таксама старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Аляксандр Грынькоў. Ён уручыў лепшым механізатарам гаспадаркі падарункі з прафсаюзнай сімволікай.

Падрабязнасці свята шукайце ў бліжэйшым нумары газеты “Маяк”.

DSC_1223.JPG

DSC_1212.JPG

Алег ДУБАВЕЦ, Аляксандр РАМАШОЎ

Фота Марыны БАШУРАВАЙ

У Гомельскім раёне ва ўрачыстай абстаноўцы прайшло свята першай баразны
Прочитано 1188 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии

Популярное

Архив

« Февраль 2024 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29      

Яндекс.Метрика