Мы в соцсетях

На ўрачыстым адкрыцці адноўленага стадыёна “Дынама” ў Мінску Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка запусціў адваротны адлік часу да адкрыцця Другіх Еўрапейскіх гульняў. Яны  пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня 2019 года. 

Як адзначыў кіраўнік дзяржавы падчас урачыстай цырымоніі адкрыцця стадыёна, гэтае спартыўнае свята — грандыёзная падзея не толькі для Беларусі, але і сусветнай грамадскасці. Менавіта на стадыёне “Дынама” адбудуцца цырымонія адкрыцця Другіх Еўрапейскіх гульняў і спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы.

Увогуле ў Беларусь у чэрвені 2019 года з амаль 50 краін свету прыедуць каля чатырох тысяч спартсменаў. Яны будуць спаборнічаць у 15 відах спорту: бадмінтон, баскетбол, стральба з лука, самба, грэбля на байдарках і каноэ і іншых. Сярод спартсменаў будуць разыграны 200 камплектаў медалёў. Па дзесяці відах спорту адначасова разыграюць ліцэнзіі на XXXII Алімпійскія гульні ў Токіа ў 2020 годзе, а па пяці відах вызначаць чэмпіёнаў Еўропы.

Загадзя распрацаваны лагатып Гульняў. Ім стала купальскае вогнішча і міфічная папараць-кветка, якая мае вялікае значэнне ў міфалогіі славян. Слоганам арганізатары абралі словы Bright Year, Bright You (”Яскравы год, яскравы ты”). Такім чынам быў абыграны нацыянальны домен у сусветнай сетцы і афіцыйнае міжнароднае скарачэнне — BY. А на роднай мове слоган гучыць так: “Час яскравых перамог”. На Другіх Еўрапейскіх гульнях будуць задзейнічаны каля шасці тысяч валанцёраў, у асноўным — студэнты.

Перад пачаткам Другіх Еўрапейскіх гульняў пройдзе эстафета “Вогнішча міру” — за сто дзён да афіцыйнага адкрыцця. Прыняць удзел у традыцыйным бегу з факелам запросяць спартсменаў і медыяперсон, а зараз распрацоўваюцца маршрут і мерапрыемствы, якія зробяць эстафету прыгожай і запамінальнай.

Ірына ГАЛАВАЧОВА

Фота БелТА

Другія Еўрапейскія гульнi: адваротны адлік запушчаны
Прочитано 877 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии

Популярное

Архив

« Апрель 2024 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          

Яндекс.Метрика