Мы в соцсетях
21 лютага ва ўсім свеце святкуецца Міжнародны дзень роднай мовы. З гэтай нагоды карэспандэнт “Маяка” сустрэлася з доктарам філалагічных навук, прафесарам кафедры беларускай мовы ГДУ імя Ф. Скарыны Вольгай Ляшчынскай (на фота пасярэдзіне).

leschinskaya.JPG

Вольга Аляксееўна, на Ваш погляд, што значыць гэтае свята для кожнага беларуса?

— У Міжнародны дзень роднай мовы свядомым беларусам і, думаецца, кожнаму жыхару Рэспублікі Беларусь у чарговы раз можна і трэба задумацца аб тым, што родная мова — важнейшы фактар вызначэння беларус-кай нацыі.

Наколькі актуальна сёння пытанне захавання беларускай мовы?

— Вельмі актуальна, бо родная мова — гэта сродак не толькі засваення культуры народа, але і далучэння, яднання кожнага са сваім народам праз засваенне і ўспрыманне яго каштоўнасных арыенціраўкультурных кодаў і сродак перадачы нацыянальна-культурных адметнасцей новым пакаленням беларусаў. Авалодванне беларускай мовай — гэта спазнанне і асэнсаванне сябе як часцінкі нацыянальнай самабытнасці свайго народа, яго светабачання, светаўспрымання, таго культурнага і практычнага вопыту, тых правілаў і ўстановак, якія адрозніваюць беларусаў ад іншых народаў. Уладзімір Караткевіч пісаў: “Тыповага беларуса я досыць лёгка адрозню сярод іншых, хаця б ён яшчэ не сказаў ніводнага слова (калі скажа,тады ўжо, нават калі ён гаворыць на іншай мове і без акцэнта), яго лёгка пазнаць па асаблівай будове сказа, па тым, што, колькі паветра набрана ў лёгкія, столькі і аддадзена, шчодра, да апошняга, нават з лішнімі словамі, каб мелодыя сказа была завершана”.

Вядома, што беларуская мова мае слаўнае мінулае, праз якія этапы развіцця яна прайшла?

— Наша родная мова прайшла доўгі і складаны шлях свайго развіцца: перажыла часы росквіту, калі яшчэ ў сярэднія вякі на ёй ствараліся навуковыя і мастацкія творы, складаліся юрыдычныя і палітычныя дакументы. Напрыклад, збор законаў Вялікага Княства Літоўскага стаў асновай для ўпарадкавання права ў такіх суседніх дзяржавах, як Прусія, Польшча, Расія, ім карысталіся ў Латвіі, Эстоніі і іншых краінах. Былі перыяды заняпаду: у ХVІІ стагоддзі (1696 годзе), калі была аб’яўле-на афіцыйная забарона беларускай мовы Сеймам Рэчы Паспалітай пасля аб’яднання Вялікага Княства Літоўскага з Польшчай, ці ў ХІХ стагоддзі (1840 годзе), калі гэта ж зрабіў царскі ўрад Расіі, у склад якой беларускія землі ўвайшлі пасля трох падзелаў Рэчы Паспалітай. Не менш хвалістая гісторыя беларускай мовы ў савецкі і постсавецкі час.

Якое месца займае беларуская мова ў сусветным грамадстве?

— Гэта мова, якая лічыцца адной з самых высокаразвітых сучасных літаратурных моў з багатым слоўнікавым складам, распрацаванай сістэмай нормаў, з захаваным і прымножаным за стагоддзі кладзезем фразеалагічных і парэміялагічных адзінак. Беларуская мова з’яўляецца часткай культуры, захавальніцай і сродкам перадачы інфармацыі, культурных кодаў і каштоўнасных арыенціраў свайго народа ў часе і прасторы, такім чынам мацуючы сувязь пакаленняў, аб’ядноўваючы разрозненых людзей у адзіны народ — беларусаў.

Нездарма акцэнты сучаснай лінгвістыкі ва ўсім свеце змясціліся ў бок разумення кожнай мовы не толькі як сродку камунікацыі, але і як сродку распазнавання культурнага кода кожнага народа, у бок вывучэння і разгляду моўных з’яў у аспекце трыяды «мова – чалавек – культура», у бок усведамлення самакаштоўнасці кожнай нацыянальнай мовы як адлюстравання непаўторнага складу мыслення, як правадніка нацыянальнага менталітэту, як захавальніка культуры пэўнага народа. Дык будзем святкаваць разам, будзем вывучаць беларускую мову, думаць аб лёсе нашай Беларусі, будзем беларусамі!

Гутарыла Ганна ФРАЛОВА.

Фота аўтара.

Маем права называцца беларусамі: ва ўсім свеце святкуецца Міжнародны дзень роднай мовы
Прочитано 915 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии

Популярное

Архив

« Май 2024 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    

Яндекс.Метрика