Мы в соцсетях

Сёлета Міжнародны фестываль-свята “Славянскія літаратурныя дажынкі-2020”, які традыцыйна праводзіцца падчас святкавання Дня горада Гомеля, пройдзе ў юбілейны, 15 раз. Адначасова з гэтым 11 верасня ў Жыткавічах і Тураве пройдзе II фестываль-свята літаратуры, мастацтва і народных традыцый “На зямлі Кірылы Тураўскага”.

— Свята мастацкага слова прысвечана таксама 15-й гадавіне са дня заснавання Гомельскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі” , — адзначыў старшыня абласнога аддзялення Уладзімір Гаўрыловіч. — Зараз праводзіцца дэкада сучаснай беларускай літаратуры, прысвечаная 100-годдзю народнага пісьменніка Беларусі Андрэя Макаёнка: пісьменнікі Гомельшчыны выступаюць ва ўстановах адукацыі і культуры, прэзентуюць новыя творы і зборнікі.

Але ж асноўныя і значныя падзеі запланаваны на 10–12 верасня. Напрыклад, фінал Міжнароднага літаратурнага конкурсу “Маё слова” IV Міжнароднага Форуму маладых літаратараў і аматараў мастацкай творчасці “Слова”, работа некалькіх экспазіцый, выстава-продаж кніг філіяла “Гомелькнігі”. Таксама будуць арганізаваны аўтограф-сесіі, прэзентацыі некалькіх зборнікаў твораў, у тым ліку міжнароднага альманаха “Літара” з выкананннем новых песень, напісаных на творы з гэтага зборніка, выступленні фіналістаў абласнога конкурсу чытальнікаў.

Госці літаратурнага форуму з Расіі прэзентуюць газету “Кубанский писатель”. Адначасова з гэтым запланавана падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Гомельскім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі і Кубанскай краёвай пісьменніцкай арганізацыяй.

Дарэчы, Гомельскі раён таксама будзе прадстаўлены на гэтым маштабным міжнародным свяце літаратуры. 10 верасня ў грамадска-культурным цэнтры па вуліцы Ланге, 17 жыхар пасёлка Паляна Чонкаўскага сельсавета Валерый Вятошкін прэзентуе новы зборнік вершаў “Улыбашки”, а аўтар-выканаўца, кампазітар, удзельнік Міжнароднага саюза пісьменнікаў і майстроў мастацтваў Віктар Задарожны з Новай Гуты — прэм’еры песень на словы славянскіх паэтаў, у тым ліку — землякоў-гамяльчан.

У рабоце літаратурнага форуму прымуць удзел ураджэнка вёскі Пракопаўка Чарацянскага сельсавета Ніна Шклярава — паэтэса, кіраўнік школы-студыі “Малады літаратар”, удзельнікі літаратурнага аб’яднання “Пралеска”, якое больш за паўстагоддзя таму было створана пры рэдакцыі гомельскай раённай газеты “Маяк”. Свае творы прачытаюць былы галоўны рэдактар нашай газеты Лілія Вялічка і былы спецыяліст па рэкламе, паэт-перакладчык Вольга Раўчанка, якія прэзентуюць новыя зборнікі.

Падрабязная праграма Славянскіх літаратурных дажынак размешчана на сайце Гомельскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Запрашаем аматараў мастацкага слова наведаць цікавыя мерапрыемствы і адчуць цудоўную магію слова і музыкі!

Ірына ГРАМЫКА.

“Славянскія літаратурныя дажынкі” адбудуцца 10–12 верасня ў Гомелі, Жыткавічах і Тураве
Прочитано 581 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии

Популярное

Архив

« Май 2024 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    

Яндекс.Метрика