Мы в соцсетях

Людзі з абмежаванымі магчымасцямі складаюць асаблівую групу. Колькасць такіх людзей складае 5,5 працэнта ўсяго насельніцтва Беларусі.

У Гомельскім раёне па стане на 1 лістапада налічваецца 4924 чалавекі, якія маюць 1, 2, ці 3 групы інваліднасці, дзеці-інваліды ва ўзросце да 18 гадоў і старэй, інваліды па зроку. Такой катэгорыі насельніцтва, акрамя пенсіі, пра-дастаўляецца дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога.

Увогуле з пачатку года з фонда сацыяльнай абароны насельніцтва матэрыяльную дапамогу ў памеры 15752,67 рубля атрымалі 278 чалавек. Сацыяльная дапамога на пакрыццё затрат па набыцці падгузак была выдзелена 1233 грамадзянам на агульную суму 318799,46 рубля. Штомесячныя сацыяльныя дапамогі выплачаны на суму 22909,92 рубля 50 сем’ям, у складзе якіх ёсць дзеці-інваліды, і інваліды 1, 2, 3 груп.

Не застаецца ў баку і грамадства. Сведчанне таму — шматлікія дабрачынныя акцыі з удзелам валанцёраў, якія збіраюць сродкі на набыццё неабходных рэчаў для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Напярэдадні Дня інвалідаў праходзяць мерапрыемствы з удзелам людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Адно з такіх адбылося ў Гомелі. XIV абласны конкурс сцэнічнага, дэкаратыўна-прыклад-нога і выяўленчага мастацтва сабраў больш як 150 удзельнікаў з рэгіёна, якія прадстаўлялі 17 аддзяленняў Беларускага таварыства інвалідаў, у тым ліку і з нашага раёна. Сёлета гэтае грамадскае аб’яднанне адзначае сваё 30-годдзе.

 

3 снежня ў нашай краіне адзначаецца Дзень інвалідаў
Прочитано 768 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии

Популярное

Архив

« Апрель 2024 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          

Яндекс.Метрика