Мы в соцсетях

Амаль 180 удзельнікаў, 54 сям’і з 21 раёна Гомельшчыны — у Рэчыцы адбыўся абласны конкурс сямейнай творчасці “Сем’Я”.

Гомельскі раён на гэтым творчым спаборніцтве прадстаўляла сям’я Шыпковых з Маркавіч.

Арганізатары конкурсу — галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама і Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці — запланавалі яго правядзенне з мэтай папулярызацыі, захавання і пераемнасці нацыянальных сямейных традыцый і абрадаў, прапаганды добрых сямейных адносін, цеснай сувязі пакаленняў.

Шыпковы — менавіта такая сям’я: у Рэчыцу на конкурс прыехалі тры пакаленні. Дарослыя, улюбёныя ў гісторыю роднага маркавіцкага краю, перадаюць гэтую павагу і любоў дзецям з самага маленства.

Свята сямейнай творчасці пачалося з выстаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: жанравая разнастайнасць магла паспрачацца нават з музейнымі экспазіцыямі: вязанне, вышыўка, разьба па дрэву, саломапляценне і аплікацыя з саломкі… Гэтая выстава дала магчымасць азнаёміцца з самабытнымі традыцыямі як асобнай сям’і, так і раёна ў цэлым.

Напрыклад, Віктар Шыпкоў і яго цешча, дырэктар Маркавіцкага СДК Галіна Пракапенка, расказалі пра асаблівасці маркавіцкага строю. На яго вялікі ўплыў аказала ўкраінская культура: у адзенні дзяўчат і жанчын шмат рознакаляровых стужак, тонкія прыгожыя шыі аздаблялі шматрадныя каралі, на рукавах кашулі і па падоле спадніцы — яркія і адмысловыя вышыванкі.

Працягам творчага конкурсу сталі сцэнічныя выступленні, не менш яскравыя і насычаныя.

У адпаведнасці з выканаўчым майстэрствам у выяўленчым мастацтве, дэкаратыўна-прыкладной творчасці, пекарскім майстэрстве былі вызначаны пераможцы ў шасці намінацыях.

Сям’я Шыпковых узнагароджана дыпломам I ступені ў намінацыі “Беларускі нацыянальны касцюм”. Віншуем землякоў і жадаем далейшых поспехаў на ніве захавання сямейных і нацыянальных традыцый!

У Рэчыцы адбыўся абласны конкурс сямейнай творчасці “Сем’Я”
Прочитано 816 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии

Популярное

Архив

« Апрель 2024 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          

Яндекс.Метрика