Мы в соцсетях

Сярод шматлікіх клопатаў вяскоўцаў, звязаных з уборкай сельскагаспадарчых культур, немалаважнай застаецца работа на перспектыву. Сяльгаспрадпрыемствы раёна ў гэтыя дні вядуць сяўбу азімых зерневых культур. Паводле аператыўных дадзеных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Гомельскага райвыканкама, па стане на 13 верасня план па падрыхтоўцы глебы выкананы на 7 працэнтаў. А сяўба азімых зерневых культур праведзена на 4 працэнтах плошчаў.

Сёлета азімы клін у раёне складае 21000 гектараў. Найбольшыя плошчы ў КСУП “Урыцкае” (3450 га), УСП “СлаўМол” (3250 га), ААТ “Сцяг Радзімы” (3120 га) і ААТ “Саўгас-камбінат “Сож” (3050 га). Гэта, у сваю чаргу, адбіваецца і на тэмпах правядзення комплексу сяльгасработ на палетках.

Тут у лідэрах земляробы ААТ “Гомельская птушка-фабрыка”, дзе з 2100 гектараў азімы клін падрыхтаваны на 32 працэнтах плошчаў. У ліку перадавікоў механізатары ААТ “Птушкафабрыка “Рассвет”. З 1250 гектараў работы выкананы на 30 працэнтаў. Аграрыі ААТ “Сцяг Радзімы” таксама дэманструюць высокія паказчыкі ў рабоце. За змену мясцовым земляробам удаецца падрыхтоўваць да сяўбы азімых да 40 гектараў глебы. Вызначаюцца ў гэтай гаспадарцы і на работах па ўздыме зябліва. Так, па стане на 13 верасня работы выкананы на 19 працэнтах запланаваных плошчаў.

На ход сёлетняй восеньскай пасяўной кампаніі ўплывае тэхнічнае забеспячэнне. Гэта, у першую чаргу, датычыцца наяўнасці тых жа камбінаваных глебаапрацоўчых пасяўных агрэгатаў. Так, да прыкладу, УСП “СлаўМол” у сваім распараджэнні мае 6 адзінак падобнай тэхнікі. Па 4 агрэгаты ў наяўнасці на мехдварах КСУП “Урыцкае”, ААТ “Агракамбінат “Паўднёвы” і ААТ “Саўгас-камбінат “Сож”. Між тым, па стане на 13 верасня на палетках УСП “СлаўМол” працаваў толькі адзін агрэгат.

Найвышэйшую выпрацоўку дэманструюць у КСУП “Урыцкае”. Тут у сярэднім за змену земляробы засяваюць 40 гектараў.

Па тэмпах работ непасрэдна на сяўбе ў лідэрах земляробы ААТ “Гомельская птушкафабрыка”. Тут азімы клін зерневых культур займае 1300 гектараў, што складае 32 працэнты. ААТ “Агракамбінат “Паўднёвы” — 19 працэнтаў, ААТ “Сцяг Радзімы” — 17 працэнтаў.

Аляксандр РАМАШОЎ

Фота Аляксея НАРЭЙКI

У гаспадарках раёна пачалася сяўба азiмых
Прочитано 1684 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии

Популярное

Архив

« Апрель 2024 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          

Яндекс.Метрика