Мы в соцсетях

Праблема аховы працы, як сведчыць практыка, у аграпрамысловым комплексе была і застаецца надзвычай актуальнай. Таму забеспячэнне сродкамі аховы, спецадзеннем, стварэнне цывілізаваных умоў працы і такіх жа неабходных сацыяльна-бытавых, а таксама выкананне вытворчай і працоўнай дысцыпліны з’яўляюцца складальнікамі нармальнай работы любога прадпрыемства. Шмат чаго залежыць ад сацыяльнага партнёрства паміж наймальнікам і прафкамам, ад іх канструктыўнага дыялогу і ўзаемадзеяння. Сваю, далёка не апошнюю ролю, адыгрываюць грамадскія інспектары па ахове працы.

Сёлета, па папярэдніх выніках работы, Святлана Васількіна (чацвёртая злева) прызнана адной з лепшых грамадскіх інспектараў па ахове працы ў аграпрамысловым комплексе раёна. Уручыць кветкі, Падзячны ліст і падарунак — планшэт — ад галіновага прафсаюза на яе працоўнае месца прыехаў старшыня Гомельскай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Аляксандр Грынькоў. Святлана Аляксандраўна — загадчык склада і адначасова вагаўшчык аддзялення “Клімаўка” ААТ “Птушкафабрыка “Рассвет”. Тут яна працуе сем гадоў. Другі год сумяшчае грамадскую нагрузку.

— У мае абавязкі, як грамадскага інспектара аховы працы, уваходзіць шмат чаго, — гаворыць Святлана Аляксандраўна. — Перш-наперш, праводзіць пастаянны кантроль за станам замацаваных за мною аб’ектаў. У маім выпадку гэта — малочна-таварная ферма, зерняток, склад і мехдвор. Неабходна таксама выяўляць і папярэджваць парушэнні дзяржаўных нарматыўных патрабаванняў аховы працы, даваць аб’ектыўную ацэнку ўмоў працы работнікаў, бяспекі працоўных працэсаў і абсталявання, эфектыўнасці прымянення сродкаў аховы працы. Да таго ж, неабходна прымаць дзейсныя меры па ўхіленню выяўленых недахопаў…

Грамадскі інспектар па ахове працы — гэта не намінальная пасада. Ад таго, як вылучаны калектывам на гэтую пасаду чалавек ставіцца да сваіх абавязкаў, залежыць многае. У першую чаргу, трэба ажыццяўляць кантроль за выкананнем умоў калектыўнага дагавору паміж наймальнікам і прафсаюзам. Немалаважным аспектам у рабоце грамадскіх інспектараў па ахове працы з’яўляецца своечасовае забяспечэнне супрацоўнікаў якасным спецадзеннем, спецабуткам і сродкамі індывідуальнай аховы, кантроль за санітарна-гігіенічнымі ўмовамі працы на рабочых месцах, а таксама выкананне нормаў заканадаўства па пытаннях рэжыму працоўнага часу і адпачынку, аховы працы жанчын і моладзі, даплаты за шкодныя і цяжкія ўмовы працы…

У аддзяленні “Клімаўка” працуе 90 чалавек. Святлана Васількіна гаворыць, што абранне яе грамадскім інспектарам аховы працы — гэта вялікая адказнасць. А цяпер яшчэ і справа гонару, каб не падводзіць людзей, стаяць на варце законных інтарэсаў членаў прафсаюза. Дарэчы, у ААТ “Птушкафабрыка “Рассвет” 11 грамадскіх інспектараў па ахове працы. Яны курыруюць работу ўсіх структурных падраздзяленняў гаспадаркі.

— Наша прадпрыемства поўнасцю ўкамплектавана службай аховы працы. Акрамя грамадскіх інспектараў, ёсць штатныя супрацоўнікі, — гаворыць намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ “Птушкафабрыка “Рассвет” Вікторыя Прыходзька. — У аддзяленнях “Якімава Слабада”, “Старое Сяло” і “Клімаўка” працуюць па аднаму інжынеру па ахове працы, а ў галаўным аддзяленні, што размешчана ў Пясочнай Будзе — вядучы інжынер па ахове працы і пажарнай бяспецы, інжынер па ахове працы.

Як вынік такога зацікаўленага падыходу да справы і карпатлівай работы, ААТ “Птушкафабрыка “Рассвет” летась заняло першае месца ў раённым аглядзе-конкурсе на лепшую арганізацыю работы па ахове працы сярод сяльгасарганізацый. Яшчэ адным пацверджаннем намаганняў кіраўніцтва прадпрыемства стала чарговае прызнанне — Дыплом пераможцы агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы на тэрыторыі Гомельскай вобласці за 2017 год сярод сяльгасарганізацый. І ў гэтым ёсць немалая заслуга грамадскіх інспектараў.

У шанаванні Святланы Васількінай прынялі ўдзел намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ “Птушкафабрыка “Рассвет” Вікторыя Прыходзька і старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі прадпрыемства Лідзія Нікалаенка.

Святлана Васількіна прызнана адной з лепшых грамадскіх інспектараў па ахове працы ў АПК раёна
Прочитано 970 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии

Популярное

Архив

« Апрель 2024 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          

Яндекс.Метрика