Прэзентацыя праекта: гістарычная карта Гомельскага раёна

У Гомельскім раёне некалькі населеных пунктаў маюць больш чым 500-гадовую гісторыю, што даказана дакументальна. Назвы Міхалькі, Маркавічы, Целяшы, напрыклад, у пісьмовых крыніцах сустракаюцца падчас ўдакладнення польскім каралём Жыгымонтам I межаў паміж Вялікім княствам Літоўскім і Чарнігаўскім княствам у 1526–1531 гадах. Зрабіць экскурс да вытокаў старажытных вёсак і пасёлкаў раёна мы запрашаем і вас, паважаныя чытачы.

Гісторыяй малой радзімы цікавяцца многія жыхары вёскі, асабліва педагогі і вучні Міхалькоўскага дзіцячага сада – базавай школы. Ва ўстанове адукацыі рэалізуецца даследчы праект, прысвечаны вывучэнню гістарычных звестак і захаванню фотаздымкаў і іншых дакументаў.

— Паселішча Міхалькі было зафіксавана як хутар у Рэчыцкім павеце Мінскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага. Адкуль з’явілася такая назва? Магчыма, заснавальніка звалі пан Міхаіл, і паселішча сталі называць Міхалькавам, з цягам часу скараціўшы да Міхалькоў, — расказаў пра стварэнне сваёй вёскі Уладзіслаў Тарасаў, які не першы год удзельнічае ў даследчым праекце “Гісторыя роднага краю”.

Пакрысе хутар стаў прырастаць пабудовамі і жыхарамі, якія ў асноўным займаліся земляробствам. Потым па-селішча змяніла і прыналежнасць — праз тры стагоддзі пасля першага ўпамінання ў пісьмовых крыніцах Міхалькі ўжо ўваходзяць у склад Расійскай імперыі ў якасці маёнтка памешчыцы Паўліны Уладзьковічавай (па іншых даных — Валадзьковіч), а пасля — яе пляменніцы Станіславы Хацяноўскай.

У тыя часы паселішча было своеасаблівым прамысловым цэнтрам — тут дзейнічалі мельніца (якая прыносіла 250 рублёў прыбытку ў год) і некалькі заводаў — броварны (з даходам больш 1,5 тысячы рублёў), дзёгцевы і цагляны. Пазней, у 1800-х гадах, пачалі работу смалакурня і цукровы завод.

У канцы XIX стагоддзя ў Міхальках дзейнічалі школа пісьменнасці і народнае вучылішча (па дадзеных за 1907 год, тут вучыліся 62 юнакі), сялянскі зямельны банк, хлебазапасны магазін, тракцір, кузня, вінная лаўка. Згодна перапісу насельніцтва, у вёсцы было 110 двароў і амаль 740 жыхароў.

Нямала змяненняў перацярпела вёска пасля рэвалюцыі, некалькі гадоў была цэнтрам Міхалькоўскага сельсавета Дзятлавіцкай, а з 1927 года — Гомельскай акругі Гомельскай вобласці. У 1930 годзе быў створаны калгас “1 жніўня”, працавалі кузня і воўначасальня.

— У Міхальках часцей за ўсё сустракаюцца прозвішчы Камянковы, Мацвеенкавы, Каўтуненкі, Ляпеевы, — расказвае 84-гадовая Ганна Марозава. — У 20-х гадах вёску знішчыў моцны пажар, загінула і нямала людзей. Вёска адбудавалася, з’явіліся новыя вуліцы, выселкі, як, напрыклад, невялічкі пасёлак Палянкі, як яго называлі мясцовыя жыхары. Зараз гэта аднайменная вуліца, дзе я жыву. Пасля вайны частку вуліц перайменавалі: замест Садовай стала Камсамольская, Новай — 30 год БССР.

Ганна Кузьмінічна ўспамінае сваіх бацькоў і дзядоў, іх мудрыя ўрокі, расказы пра жыццё пры панах і пасля рэвалюцыі.

— Старэйшыя нас заўсёды вучылі — не рабі нікому зла! Будзь працавітым і добрым сем’янінам, а калі паставіў перад сабой мэту — ідзі да яе, не давай сумненням цябе адолець.

Нямала ўспамінаў засталося і пра гады Вялікай Айчыннай вайны, акупацыю і вызваленне. Жыхары адной вёскі апынуліся па розныя бакі. Хтосьці, як маці Ганны Марыя Ігнатаўна, дапамагалі партызанам, а нехта перайшоў на бок ворага (такія не пашкадавалі нават сяброў, выдалі іх немцам на катаванне). Маленькая Ганна некалькі разоў перадавала партызанам звесткі пра паліцаяў, якія збіралі яе маці і некаторыя іншыя жанчыны.

Пасля вызвалення Гомельшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў гаспадарка пакрысе ўзнаўлялася, у 1959 годзе Міхалькі сталі цэнтрам саўгаса “Мірны”. Былі пабудаваны некалькі ферм — малочна-таварная, дзе працавалі бацькі Ганны Кузьмінічны і яна сама з сястрой, пушная і свінагадоўчая. Дзейнічалі камбінат бытавога абслугоўвання, сталовая, баня.

У 2010 годзе Міхалькі набылі статус аграгарадка. Сёння тут дзейнічаюць ўстанова адукацыі, клуб і бібліятэка, магазін “Міхалькоўскі”, аддзяленне паштовай сувязі. Для многіх перасяленцаў з чарнобыльскай зоны старажытны населены пункт стаў другой малой радзімай. Міхалькоўцы любяць свой родны куточак і спадзяюцца, што аграгарадок зноў стане шматлюдным, прыцягальным для жыцця і працы.

3ca7c4b5d355560c1c45165bfab0f72f_L.jpg

DSC_0020.jpg

DSC_0021.jpg

DSCN7260.jpg

imgonline-com-ua-Sharpen-DaExLkhRB4.jpg

imgonline-com-ua-Sharpen-OmT7Pa4CNWnHY7b.jpg

imgonline-com-ua-Sharpen-WH8ldU8bUxq.jpg

Текст взят с сайта http://sozhnews.by/nashi-proekty/prezentatsyya-praekta-gistarychnaya-karta-gomelskaga-rajona

Текст взят с сайта http://sozhnews.by/nashi-proekty/prezentatsyya-praekta-gistarychnaya-karta-gomelskaga-rajona

Прочитано 66 раз
Другие материалы в этой категории: « Проект «Знаменитые земляки»
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии

Популярное

 

Видеоканал

Архив

« Декабрь 2019 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31          

Яндекс.Метрика