Мы в соцсетях

Михась Башлаков, поэт, лауреат Государственной премии Республики Беларусь и российской премии Баяна, награжден медалью Франциска Скорины:

— З гадамі ўсё часцей і часцей вяртаешся ў сваіх думках і ўспамінах у той родны бацькоўскі кут, дзе нарадзіўся і рос, дзе вучыўся ў школе і сталеў. У той запаветны край, які мы называем малой Радзімай. Больш як 70 вершаў прысвяціў я родным Гомельскім мясцінам. І не толькі. Праца над двухтомнай гісторыка-дакументальнай хронікай “Памяць. Гомельскі раён” — таксама частка майго жыцця і маёй душы.

І вось майму Гомельскаму раёну — 95 гадоў! З юбілеем, дарагія мае землякі! Плёну вам у жыцці і ў вашых справах на карысць нашай любай Беларусі! Святла, радасці, шчасця і моцнага ўсім здароўя!

У сувязі з юбілеем прысвячаю сваім землякам наступныя паэтычныя радкі:

 

“Усё радзей мы прыязджаем

У край, дзе некалі раслі.

Малой Радзімай называем 

Найдаражэйшы кут зямлі.

 

Было там поле, лес сасновы,

І рэчка светлая цякла. 

І ў школе саладзела слова —

Там мова матчына цвіла.

 

Мы юнакамі спасцігалі 

Жыццёвай мудрасці шляхі.

Айчыну, маці шанавалі,

Цяпло бацькоўскае страхі… 

 

У дзіўна-сонечнае ранне

Вярнуў мяне зноў успамін:

Квітнела першае каханне,

Нібы за вокнамі язмін… 

 

Срабрыліся на травах росы, 

Гукалі ўдалеч цягнікі, 

І мужыкі кляпалі косы,

І я шаптаў свае радкі…

 

Адтуль, ад матчынае песні,

Мая і вера, і любоў…

Мой родны край, маё Палессе, 

Прымі пашану гэтых слоў!

 

І ў тым, што рэдка прыязджаю, 

Я дадому, ёсць мая віна…

Малой Радзімы не бывае —

З вялікай літары яна!”

Ирина ГРОМЫКО.

Малая родина — край вдохновения: поэт Михась Башлаков делится воспоминаниями о своей малой родине
Прочитано 496 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии

Популярное

Архив

« Апрель 2024 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          

Яндекс.Метрика