Мы в соцсетях

Вечарам 6 ліпеня многія збяруцца ля вадаёмаў, каб адсвяткаваць самую таямнічую ноч у годзе — Купальскую. Абавязкова будуць гарэць вогнішчы, дзяўчаты сплятуць вянкі з цалебных зёлак і кветак. Іх пазней пусцяць па вадзе, варажуючы-загадваючы: ці выйдуць сёлета замуж, ці добрае сумеснае жыццё чакае будучую маладую сям’ю?


IMG_1552.JPG

IMG_1574.JPG

Раённае свята Купалле адбудзецца ў Новай Гуце на беразе ракі Сож, на якое ў 20 гадзін запрашаюць жыхароў і гасцей аграгарадку.

— Купалле ў нашым населеным пункце ўжо стала традыцыйным, — расказвае выконваючы абавязкі загадчыка Навагуцкага сельскага дома культуры Наталля Шатовіч. — І з кожным годам свята збірае ўсё больш удзельнікаў. Сёлета мы падрыхтавалі цікавую тэатралізацыю, а таксама вялікую канцэртную праграму. Прыходзьце: будзе весела і незабыўна!

Таямніцы Купалля можна будзе разгадаць таксама ў іншых населеных пунктах раёна: 6 ліпеня вясёлае свята змогуць наведаць жыхары вёсак Зябраўка і Маркавічы (пачатак у 20.00). У пятніцу, 9 ліпеня, работнікі культуры з Цярэшкавіч і Бабовіч прапануюць аднавяскоўцам адшукаць “кветку шчасця” і паглядзець тэатралізаванае прадстаўленне, а ў суботу, 10 ліпеня, Купалле адбудзецца на возеры Іпуць і ў аграгарадку Яроміна.

IMG_1602.JPG

IMG_1609.JPG

Як верылі нашы продкі, у Купальскую ноч жывёлы могуць размаўляць, расліны — хадзіць, а недзе ў гушчары лясной распускаецца папараць-кветка, якая валодае магічнымі здольнасцямі надзяляць кожнага, хто яе знойдзе. Да святкавання гэтай ночы рыхтаваліся людзі ўсіх узростаў: увечары дзяўчаты зёлкі ў полі збіралі, вянкі плялі, а потым на іх варажылі, па вадзе пушчалі. Лічылася, што толькі ў гэтую ноч можна ўбачыць, як русалкі на галінах дрэў калыхаюцца. Вось толькі сустрэча з імі для мужчын небяспечная: русалкі могуць заваражыць любога з іх і зацягнуць на глыбіню.

IMG_1592.JPG

IMG_1616.JPG

IMG_1615.JPG

Існаваў яшчэ адзін купальскі звычай: 6 ліпеня, калі царква адзначала памяць святой Агрыпіны, якую ў народзе называлі Аграфена, усе імкнуліся нарыхтаваць венікі для лазні, а бліжэй да вечара мыліся. Таму гэты дзень у народзе часцей называлі днём Аграфены Купальніцы. А лагічным яго працягам стала ўмыванне вадою на світанні 7 ліпеня, альбо “купанне” у ранішняй расе.

І толькі на Купалле раскладваюць вогнішча, цераз якое ўсе перапрыгваюць. Бо ад гэтага дзеяння, як лічылі нашы продкі, “усе балячкі ў агонь сы-ходзяць, і чалавек здаравей становіцца”. Так гэта ці не, аднак пасля скачку многія і сапраўды адчуваюць прыліў сіл. Альбо гэта атмасфера свята так дзейнічае, усё ж такі адчуваецца ўздзеянне таямнічай ночкі Купальскай?

Ірына ГРАМЫКА. Фота Марыны ВАСІЛЬЕВАЙ.

На Купалу сонца грае:  ў Новай Гуце адбудзецца раённае свята Купалле
Прочитано 905 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии

Популярное

Архив

« Апрель 2024 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          

Яндекс.Метрика