Мы в соцсетях

У Пятрушынскай сельскай бібліятэцы Растоўскай вобласці, якой у 2017 годзе прысвоена імя Івана Мележа, сёння з’явіцца мемарыяльны літаратурны пакой народнага пісьменніка Беларусі.

Такое рашэнне прынята на заканадаўчым узроўні расійскага рэгіёна як вынік плённага творчага супрацоўніцтва пісьменнікаў Гомельскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» і іх расійскіх калег.

Беларускія і расійскія літаратары з Растоўскай вобласці пасябравалі даўно, актыўна працуюць разам у межах двух творчых праектаў — міжнароднага фестывалю-свята “Славянскія літаратурныя дажынкі” і міжнароднага фэсту-конкурсу паэзіі і паэтычных перакладаў “Берагі дружбы”.

I4477G_3056.JPG

 — Сябра нашай краіны, расійскі паэт Леанід Север, агучыў ідэю увекавечвання аднаго з творцаў беларускай літаратуры на яго малой радзіме, — адзначыў старшыня абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзімір Гаўрыловіч. — Мы прапанавалі ўшанаваць памяць Івана Мележа, ураджэнца Хойніцкага раёна, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны. Падчас баёў за Растоў-на-Доне ў 1942 годзе быў цяжка паранены і лячыўся ў растоўскім шпіталі.

IMG_311100.JPG

IMG_311108.JPG

Прапанова гомельскіх літаратараў была накіравана кіраўніцтву расійскага рэгіёна і хутка рэалізавана: імя класіка беларускай літаратуры Івана Мележа летам 2017-га атрымала муніцыпальная бюджэтная ўстанова культуры «Пятрушынская сельская бібліятэка Новабессяргенеўскага сельскага пасялення Неяклінаўскага раёна Растоўскай вобласці”. Тады ж з удзелам кіраўніцтва Гомельскага аддзялення СПБ у Пятрушына была ўрачыста адкрыта мемарыяльная дошка, і пісьменнікі Гомельшчыны перадалі ў дар бібліятэцы творы Івана Мележа.

Час паказаў: да творчасці класіка беларускай літаратуры ў расійскай глыбінцы цікавасць з году ў год толькі павялічваецца. На базе бібліятэкі, якая носіць яго імя, штогод ладзяцца канферэнцыі, творчыя сустрэчы, у тым ліку з гомельскімі творцамі, якія ўдзельнічаюць у працы фестываля “Берагі дружбы”.

Праз нейкі час па ініцыятыве супрацоўнікаў бібліятэчнай установы і пры падтрымцы мясцовых уладаў, нацыянальна-культурнай аўтаноміі «Беларусы Растоўскай вобласці» і нацыянальна-культурнай аўтаноміі «Беларусы Кубані» было прынята рашэнне аб далейшай папулярызацыі творчасці беларускага пісьменніка і адкрыцці да яго 100-годдзя на базе бібліятэчнай установы мемарыяльнага пакоя.

IMG_301166.JPG

IMG_3111070.JPG

IMG_312239.JPG

IMG_322172_1.JPG

IMG_311180.JPG

IMG_311175.JPG

IMG_312284.JPG

IMG_433528.JPG

Годная ініцыятыва зноў аб’яднала творцаў і работнікаў культуры дзвюх краін: для падрыхтоўкі экспазіцыі ў Растоўскую вобласць накіравалі нямала электронных копій фотадакументаў, звязаных з жыццём і творчасцю пісьменніка.

Удзельнікамі ўрачыстага адкрыцця стануць няклінаўцы і гамяльчане: падчас міжнароднага тэлемаста беларусы і расіяне адкрыюць новую музейную экспазіцыю, а таксама абмяркуюць далейшае супрацоўніцтва на ніве культуры і літаратуры.

Мікалай ІГНАТОВІЧ.

Фота прадастаўлены журналістам рэдакцыі газеты "Хойніцкія  навіны" Вікторыяй Мароз

У Растоўскай вобласці павялічваецца цікавасць да творчасці Івана Мележа
Прочитано 479 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии

Популярное

Архив

« Апрель 2024 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          

Яндекс.Метрика