Мы в соцсетях

У гэтыя студзеньскія дні ў Гомельскім гісторыка-краязнаўчым музеі адбылася значная падзея ў культурным жыцці нашага краю: адкрылася пастаянна дзеючая экспазіцыя “Літаратурнае аб’яднанне “Пралеска” Гомельскага раёна”. Унікальнасць яе ў тым, што яна — адзіная ў вобласці.

muz.jpg

Гомельскі раён можа пахваліцца вялікай колькасцю таленавітых людзей — як ураджэнцаў, так і тых, чый працоўны лёс быў звязаны з гэтым куточкам беларускай зямлі, — адзначыла дырэктар музея Кацярына Варабей.

На ўрачыстае адкрыццё запрасілі і ветэранаў педагагічнай працы, якія нямала намаганняў падчас свайго настаўніцтва аддалі знаёмству дзяцей і падлеткаў з мілагучнай мовай вершаў і празаічных твораў вядомых класікаў і землякоў.

Таксама ў першыя дні студзеня родныя і землякі ўспамінаюць дзень нараджэння Івана Сяркова, якому сёлета споўнілася б 94 гады. Аўтар знакамітай трылогіі “Мы — хлопцы жывучыя” стварыў сапраўдную энцыклапедыю жыцця Пакалюбіч у часы Вялікай Айчыннай вайны. Ягоныя творы, напісаныя з гумарам, лёгка чытаюцца і сталі любімымі не аднаго пакалення беларусаў.

Кацярына Варабей азнаёміла ўдзельнікаў творчай вечарыны з літаратурнай спадчынай Івана Сяркова і прадэманстравала ўнікальныя архіўныя запісы пра абрад калядавання, зробленыя Іванам Кірэевічам для будучага твора на гістарычную тэматыку. А ягоны сын Андрэй Іванавіч падзяліўся некаторымі ўспамінамі пра бацьку і яго літаратурную працу.

muz2.jpg

muz4.jpg

muz5.jpg

Кіраўнік аб’яднання “Пралеска” Ева Дударга, ураджэнка Раманавіч, падзякавала дырэктару музея за падараваную магчымасць стварыць экспазіцыю, прысвечаную землякам-літаратарам. Творцы мастацкага слова, многія з якіх уваходзяць у склад Саюза пісьменнікаў Беларусі, перадалі ў фонд музея шмат унікальных выданняў. У першую чаргу — трохтомны альманах “Пралеска”, першы з якіх быў надрукаваны больш за дзесяць гадоў назад.

muz11.jpg

muz18.jpg

А так як усё адбывалася падчас святкавання Старога Новага году, работнікі культуры з Пакалюбіч падаравалі гасцям аграгарадку некалькі прыемных хвілін — прадэманстравалі традыцыйны абрад калядавання.

muz6.jpg

muz7.jpg

muz8.jpg

muz9.jpg

— Яшчэ ў 2009 годзе па ініцыятыве Гомельскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі была ўшанавана памяць нашага земляка: на доме, дзе жыў Іван Сяркоў, адкрыта мемарыяльная дошка. А сёлета памятная дошка ў гонар знакамітага пісьменніка Васіля Ткачова з’явілася на ягоным доме, — расказала Тамара Кручэнка, намеснік старшыні Гомельскага аддзялення Саюза пісмьеннікаў Беларусі.

Яна таксама зазначыла, што гэтая творчая сустрэча стала значнай падзеяй у літаратурным жыцці вобласці падчас Года сучаснай патрыятычнай мастацкай літаратуры, які праходзіць пад эгідай Года міру і стварэння.  

muz12.jpg

muz3.jpg

muz20.jpg

Многія ўдзельнікі літаратурнага аб’яднання “Пралеска” скарысталіся магчымасцю, каб падзяліцца ўспамінамі пра знакамітых землякоў, а таксама прачыталі свае творы.

muz19.jpg

muz22.jpg

muz15.jpg

У Аляксандра Атрушкевіча адзін з вершаў якраз і прысвечаны Пакалюбічам: у 1972 годзе ён, выпускнік вышэйшай навучальнай установы, быў накіраваны ў гэтыя мясціны для правядзення доследаў перад плануемай меліярацыяй.

muz21.jpg

Былы дырэктар Клімаўскай сярэдняй школы, ветэран педагагічнай працы Тамара Лявоненка падзялілася ўспамінамі аб дзейнасці па арганізацыі сустрэч з літаратарамі, а таксама па захаванні памяці пра ветэранаў вайны і працы.

muz23.jpg

Галіна Гузянкова, былая настаўніца Брылёўскай сярэдняй школы, Валерый Вятошкін, Тамара Кручэнка і многія іншыя літаратары былі ўдзячныя, што змаглі азнаёміцца з гісторыка-краязнаўчым музеем і адчуць сябе ў нейкай меры летапісцамі роднага краю, бо ў сваіх творах адлюстроўваюць ягоныя багацці.

muz17.jpg

muz16.jpg

muz14.jpg

muz13.jpg

Ірына ГРАМЫКА.

Фота аўтара.

У гісторыка-краязнаўчым музеі раёна адбыліся адкрыццё пастаяннай экспазіцыі і паэтычны вернісаж
Прочитано 712 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии

Популярное

Архив

« Апрель 2024 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          

Яндекс.Метрика