Мы в соцсетях

Паводле дадзеных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Гомельскага райвыкананкама, па стане на 10 мая сяўба кукурузы ў сяльгаспрадпрыемствах раёна праведзена на 67,4 працэнта плошчаў.

У ААТ “ Агракамбінат “Паўднёвы” на зерне сёлета адве-дзена 500 гектараў. Летась было толькі 300. Між тым, гэтая акалічнасць асабліва не ўплывае на сітуацыю на пасяўной. Зараз у гаспадарцы на сяўбе кукурузы задзейнічаны тры сеялкі дакладнага высеву. Гэта спрыяе таму, каб праводзіць увесь комплекс работ своечасова і якасна, як кажуць спецыялісты, у лепшыя агратэхнічныя тэрміны. Паўтары тысячы гектараў прызначаюцца на зялёны корм. Насенне закупілі айчыннае, з кукуруза-калібровачнага завода ў Мазырскім раёне. Намеснік дырэктара ААТ “Агракамбінат “Паўднёвы” Аркадзь Місачэнка гаворыць, што пашырэнне плошчаў пад кукурузу менавіта на зерне цалкам апраўдана.

— Пры ўраджайнасці зерня кукурузы да 120 цэнтнераў з гектара, нават пры 80-90 цэнтнерах мы забяспечваем уласнымі кармамі пагалоўе свіней і буйной рагатай жывёлы. Дастатковы дадатак у рацыён кармлення жывёлы — гэта канюшына і люцэрна. Апошняя культура ў нас увогуле дае чатыры ўкосы. Да таго ж, па ўтрыманню бялку, па агульнай масе не саступае кукурузе. Плошчы пад люцэрну сёлета ў нас складаюць 480 гектараў.

Сяўба кукурузы на зерне падчас нашага наведвання аддзялення “Паўночнае” ААТ “Агракамбінат “Паўднёвы” ішла паблізу Пакалюбіч. Тут шчыравалі механізатары Аляксандр Фешчанка і Алег Зіневіч. Алег Леанідавіч — механізатар з 8-гадовым стажам работы ў гаспадарцы. Дагэтуль працаваў, як гаворыць сам, у будаўнічай сферы на пракладцы газаправодаў у Гомельскім БМУ-1. Але ўраджэнца вёскі Васільеўка Добрушскага раёна зямля ды вясковае выхаванне не адпусцілі ад сябе. Зараз ён жыве ў Пакалюбічах. Па словах кіраўнікоў гаспадаркі, Алег Зіневіч — майстар сваёй справы, адказны да даручанага ўчастка работ, добрасумленна ставіцца да выканнання службовых абавязкаў. Выпрацоўка ў яго складае на 6-мятровай сеялцы фірмы АМАЗОН да 36 гектараў, пры норме 30 гектараў за змену.

— Пры выкананні нормы ў мяне выходзіць за дзень зарабіць 32 рублі. Да таго ж, прадугледжваюцца і прэміяльныя пры ўмове выканнання ўсіх патрабаванняў падчас правядзення пасяўной кампаніі. Нас забяспечваюць гарачым двухразовым харчаванням, — дзеліцца ў размове з намі Алег Зіневіч. — Абеды ды вячэры дастаўляюць прама ў поле з нашай сталовай у Яроміна. Порцыі нармальныя, смачна прыгатаваныя ўсе стравы. 

Нельга не адзначыць і такую акалічнасць: харчаванне для тых, хто працуе на палетках, у ААТ “Агракамбінат “Паўднёвы” поўнасцю бясплатнае.

Алесь БЫЧКУНОЎ

Фота Аляксея НАРЭЙКІ

На 10 мая сяўба кукурузы ў сяльгаспрадпрыемствах раёна праведзена на 67,4 працэнта плошчаў
Прочитано 947 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии

Популярное

Архив

« Апрель 2024 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          

Яндекс.Метрика