Мы в соцсетях

Гісторыя не мае ўмоўнага ладу, а дакументальныя сведчанні цяжка аспрэчыць. Хтосьці можа доўга разважаць, як добра склаўся б лёс жыхароў Заходняй Беларусі, калі б яны засталіся “пад Польшчай”. Але даваенныя дакументы, публікацыі ў друку таго часу яскрава сведчаць аб зневажанні прадстаўнікоў беларускай нацыянальнасці, іх гвалтоўным апалячванні. І вывады прыходяць самі сабой: калі б не было 17 верасня 1939 года, то і саміх беларусаў на заходняй частцы нашай краіны, магчыма, ужо і не засталося.

000006660-1_2.jpg

Адкрываем адзін з архіўных нумароў газеты “Беларускія ведамасці” за 1921 год. На першай старонцы — паведамленне аб перапісе насельніцтва. Удзел у гэтай кампаніі ў сельскай мясцовасці прымалі людзі, валодаўшыя граматай, — польскія настаўнікі, валасныя пісары. Беларускім настаўнікам перапісчыкамі быць не дазвалялася. І на тое былі прычыны. Адначасова з перапісам палякі вялі сваю агітацыю.

“Гэтыя, так званыя кваліфікаваныя, перапішчыкі выхрышчвалі беларусаў на палякаў рознымі спосабамі. Досыць цікавы спосаб выхрышчваньня быў ужыты ў вёсцы Дзягілі Жосьнянской воласьці, дзе перапішчыкам быў памочнік валаснога пісара пан Чыж. Вось ён і засьпяваў, але не па чыжынаму: “Калі хто будзе запісывацца, што ён беларус, то выцанім у Менск на пяскі, дык лепей для вас саміх запісацца палякамі.” Пасля такое прамовы п. Чыж ні ў воднага селяніна не запытаў, якое ён нацыі, як быццам-бы у яго такое графы ня было, а проста ўсіх, і праваслаўных каталікоў, запісаў “narodowosci polskej” . Трэба заўважыць, што ў вёсцы Дзягілі каталікоў вельмі мала”.

(“Беларускія ведамаці”, № 1-14, 1921 г.)

Да паланізацыі схілялі не толькі словамі, але і нагайкай, і рэвальверам. У беларускія вёскі ехалі польскія салдаты-каланісты, якія “па-гаспадарску” распараджаліся не тольці маёмасцю, але і жыццямі мясцовага насельніцтва.

“Каля м. Свіслачы ёсць невялічкі засценак Раневічы, дзе гаспадарыў селянін Лешчык. У часе вайны Лешчык мусіў уцячы ў Расею; за гэты час на зямлю былі насаджаны каляністы. І калі з Расеі вярнулася сямёра хворых і галодных сірот Лешчыкаў, дык К. ня даў ім нават і прыпынку”.

(“Беларускі звон”, № 1-60, 1922 г.)

Беларуская моладзь у часы польскага валадарства практычна не мела права на адукацыю. Штотыднёвік “Беларускі звон” піша аб тым, што ў Варшаўскі ўніверсітэт адмаўляюцца прымаць беларусаў, украінцаў, аргументуючы тым, што яны “не выканалі грамадскага абавязку перад Польшчай” . Палякаў жа прымаюць нават без належных дакументаў, задаволіўшыся вуснай рэкамендацыяй.

Нягледзячы на ўціск і пагрозы, беларусы не жадалі адмаўляцца ад роднай мовы і сваёй нацыянальнасці. Народным лозунгам таго часу былі словы: “Жыў беларус і будзе жыць”. У 1922 годзе, не зважаючы на рэпрэсіі, 442 тысячы рэпатрыянтаў з Савецкай Расіі, вярнуўшыся на радзіму, зарэгістраваліся як беларусы, піша “Беларускі звон”. Аднак з годнасцю несці імя сваёй нацыі, ганарыцца роднай мовай, пазбавіўшыся ад прыгнёту каланістаў, жыхары Заходняй Беларусі змаглі толькі пасля памятнага верасня 1939 года. Свята — Дзень народнага адзінства — яшчэ раз нагадвае нам аб гэтай важнейшай даце.

Ірына Трыпузава.

Па старонках архіўных газет: як заходніх беларусаў пазбаўлялі нацыянальнасці і мовы
Прочитано 515 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии

Популярное

Архив

« Апрель 2024 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          

Яндекс.Метрика