Мы в соцсетях

Зараз у праваслаўных вернікаў ідуць Святкі, час вясёлых забаў і віншаванняў з Нараджэннем Хрыстовым, зычання здароўя, ладу і дабрабыту. У аграгарадку Бабовічы больш за 30 гадоў напярэдадні старога Новага года ўдзельніцы ансамбля народнай і эстраднай песні “Дубравіца”, у тым ліку і вучні мясцовай сярэдняй школы, праводзяць узноўлены старажытны абрад калядавання.

11111xdfgdfghdgfhjgjgfjghjdf.JPG

Як адзначае загадчык Бабовіцкага дома культуры Ганна Камісарава, яна і яе дзве сястры, 77-гадовая Валянціна і 72-гадовая Таццяна, — ураджэнкі Гомельшчыны. Таму і ўсе спевы-зычанні валачобнага абраду (калі ходзяць без Казы і віншуюць з Нараджэннем Хрыстовым) і калядавання — мясцовыя, дбайна захаваныя ад бацькоў і нават бабуль. Сёлета да ўдзельніц калектыву далучыўся акампаніятар, баяніст Цэнтра культуры Гомельскага раёна Віктар Задарожны, які падтрымліваў атмасферу свята і весялосці, іграючы вядомыя мелодыі.

Сёння, як і заўсёды, Ганна Камісарава з сёстрамі, пляменніцай Людмілай і іншымі ўдзельніцамі калектыву дбайна рыхтуецца да калядавання. На гэты раз ролю Казы сыграе работніца гандлю Наталля Бондарава, Цыганкі — Ала Кураш, Дзеда Мароза і адначасова Звездара — Аляксандр Камісараў. Жанчыны рэпеціруюць старажытныя калядкі і песні-пажаданні. Адначасова правяраюць рэквізіт: аздаб-ляюць Віфлеемскую зорку, санкі, у якіх так добра месціцца Каза, упрыгожваюць мішурой і званочкамі. І галоўнае — шукаюць вялікія торбы, куды будуць складаць пачастункі... Іх юныя аднавяскоўцы, браты Цімафей і Мацвей Вейкіны, Раман Кустачоў, таксама пераапрануцца ў сцэнічныя касцюмы, а старэйшыя ўдзельніцы “Дубравіцы” загрыміруюць іх.

Як толькі сцямнее і на небе заззяе першая зорка, з дома культуры з песнямі і жартамі пойдуць калядоўшчыкі па роднаму аграгарадку, вітаючы сустрэчных і заходзячы ў дамы аднавяскоўцаў.

— Перш чым увайсці ў хату, пытаемся ў гаспадароў дазволу: “Добры дзень таму, // Хто ў гэтым даму! // І хазяіну, і хазяечкі, // Добрым дзетачкам. // Ці дазволіце нам пакалядаваць // І песень праспяваць?”, — расказвае Ганна Пятроўна. — Калі гаспадары дазваляюць, цікавімся, каму менавіта выканаць песню: двару, дзяўчыне на выданні, пажаданне на добры ўраджай ці рою пчолак.

Калі ж у адказ пачуюць спець песню двару, калядоўшчыкі выконваюць: “На самым двары дрэва стаяла, // Раю-раіўся // На тым дрэве цясова краваць, // Раю-раіўся // На той краваці Божая Маці // Раю-раіўся // Божая Маці Сына радзіла // Раю-раіўся // Назвала Сына Ісусам Хрыстом // Раю-раіўся // Ісусам Хрыстом — святым Ражджаством!”

Як патрабуе абрад, праз колькі хвілін пасля запрашэння ў хату Каза “памірае”, і калядоўшчыкі просяць-патрабуюць пачастункаў: “Каб наша Козачка ўстала, // Дай, хазяйка, хлеба і сала, // Я дзеткам панясу. // Дзеткі будуць смакаваць // І здароўечка жадаць, // З Новым годам паздраўляць, // Міру, шчасця ўсім жадаць!” Калі ж гаспадары пачастуюць гасцей цукеркамі і іншымі прысмакамі, Каза “ажывае”.

У завяршэнні кароткай сустрэчы ўдзячныя калядоўшчыкі дзякуюць шчод-рым гаспадарам адмысловымі песнямі-зычаннямі.

— Нас чакаюць у многіх хатах і нават загадзя пытаюцца: “Ці наведаеце нас? Не прамініце!”, — расказвае Валянціна Касьянава. — Бо здаўна лічыцца: калі прыйдуць калядоўшчыкі — быць дабру! Таму мы імкнемся пабываць у многіх аднавяскоўцаў, каб павіншаваць іх з Нараджэннем Хрыстовым, пажадаць дабрабыту і ладу ў сем’ях.

З вялікай цікавасцю ходзяць калядаваць і школьнікі, бо гэта добрая традыцыя — віншаваць людзей са святам і адначасова атрымліваць за свае выступленні пачастункі.

Увесь час калядавання я адчуваю атмасферу весялосці і ўзнёсласці ад таго, што маю магчымасць павіншаваць людзей і падараваць ім добры настрой, — гаворыць Мацвей Вейкі

xdfgdfghdgfhjgjgfjghjdf_46.JPG

xdfgdfghdgfhjgjgfjghjdf_45.JPG

xdfgdfghdgfhjgjgfjghjdf_43.JPG

xdfgdfghdgfhjgjgfjghjdf_42.JPG

xdfgdfghdgfhjgjgfjghjdf_41.JPG

xdfgdfghdgfhjgjgfjghjdf_40.JPG

xdfgdfghdgfhjgjgfjghjdf_38.JPG

xdfgdfghdgfhjgjgfjghjdf_37.JPG

xdfgdfghdgfhjgjgfjghjdf_35.JPG

xdfgdfghdgfhjgjgfjghjdf_34.JPG

xdfgdfghdgfhjgjgfjghjdf_33.JPG

xdfgdfghdgfhjgjgfjghjdf_32.JPG

xdfgdfghdgfhjgjgfjghjdf_30.JPG

xdfgdfghdgfhjgjgfjghjdf_29.JPG

xdfgdfghdgfhjgjgfjghjdf_27.JPG

xdfgdfghdgfhjgjgfjghjdf_26.JPG

xdfgdfghdgfhjgjgfjghjdf_24.JPG

xdfgdfghdgfhjgjgfjghjdf_23.JPG

xdfgdfghdgfhjgjgfjghjdf_22.JPG

xdfgdfghdgfhjgjgfjghjdf_21.JPG

xdfgdfghdgfhjgjgfjghjdf_20.JPG

xdfgdfghdgfhjgjgfjghjdf_17.JPG

xdfgdfghdgfhjgjgfjghjdf_16.JPG

xdfgdfghdgfhjgjgfjghjdf_13.JPG

xdfgdfghdgfhjgjgfjghjdf_11.JPGxdfgdfghdgfhjgjgfjghjdf_10.JPG

xdfgdfghdgfhjgjgfjghjdf_9.JPG

xdfgdfghdgfhjgjgfjghjdf_8.JPG

xdfgdfghdgfhjgjgfjghjdf_7.JPG

xdfgdfghdgfhjgjgfjghjdf_4.JPG

xdfgdfghdgfhjgjgfjghjdf_3.JPG

Ірына ГРАМЫКА.
Фота аўтара.

Шчодры вечар, добрыя людзі, — мы да вас!
Прочитано 397 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии

Популярное

Архив

« Май 2024 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    

Яндекс.Метрика