Сёння ў Маркавічах і Гадзічаве правялі абрад “Сула”

Як і амаль стагоддзе назад, у панядзелак пасля Вялікадня ў Маркавічах і Гадзічаве правялі абрад Сула. Нягледзячы на тое, што яна была прызвана “абудзіць зямлю” і падрыхтаваць да засявання і будучага добрага ўраджаю, з цягам часу гэты язычаскі абрад супаў са святкаваннем Вялікадня. У 2019 годзе абрад быў прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю Беларусі.

Так і павялося: у першы дзень пасля Уваскрэсення Хрыстова, пабываўшы на малебне ў храме, жыхары Гадзічава з песнямі і танцамі ішлі да Маркавіч. І ўжо тут, у полі ў канцы вёскі жанчыны і дзеўкі “заводзілі танка” — пачыналі вадзіць карагод, каб “усё ў нас радзіла, і каб маланка нас не біла!”.

IMG_544988.JPG

IMG_564458.JPG

IMG_533687.JPG

IMG_574415.JPG

IMG_574439.JPG

IMG_575517.JPG

IMG_614443.JPG

IMG_585517.JPG

IMG_5957776.JPG

 

Абрад Сула (дарэчы, гэтае слова азначае рух, плынь) меў сакральнае значэнне — карагод сімвалізаваў і сонца, і ў той жа час лічыўся абярэгам. А тры дзяўчынкі, якія абавязкова знаходзіліся ў цэнтры кола-карагода, і якіх потым жанчыны падымалі ўверх, — гэта пажаданне дзеткам расці здаровымі і дужымі, а таксама добрага ўраджаю.

IMG_566639.JPG

IMG_594424.JPG

IMG_544849.JPG

IMG_594424.JPG

IMG_5955736.JPG

IMG_655043.JPG

IMG_5577950.JPG

IMG_604491.JPG

IMG_606654.JPG

IMG_655068.JPG

IMG_556085.JPG

IMG_584434.JPG

Згодна з традыцыяй, адна з жыхарак Маркавіч з кулічом ці пасхай на тканым рушніку і такімі словамі сустракала гасцей: “Як прайшоў Хрыстос усе мукі, узялі Яго пад рукі. Яго маці стаяла і такія словы прамаўляла: “Сыне мой, як будзеш Ты васкрасаці, будуць цябе анёлы страчаць, са святым васкрасеннем паздраўляць! Хрыстос уваскрос!”. А жанчына з Гадзічава ёй адказвае: “Дай Бог і на той год даждаць светлага Хрыстова васкрасення ў шчасці і здароўі! Хрыстос уваскрос!” — і абедзьве хрыстосуюцца. Так было і сёлета.

IMG_5745235.JPG

IMG_5769096.JPG

IMG_5804668.JPG

Сёлета на Сулу ў Маркавічы прыехалі ўдзельнікі фальклорнага калектыву “Яромушкі” Яромінскай дзіцячай школы мастацтваў і фальклорны ансамбль “Спадчына” з Урыцкага, выступілі і школьнікі Маркавіцкай установы адукацыі. Каля дома культуры былі арганізаваны выставы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, таксама ўсе жадаючыя наведалі майстар-клас па народна-побытавым танцам і ўпрыгажэнню вялікодных яек.

Ірына ГРАМЫКА. Фота Марыны ВАСІЛЬЕВАЙ.

Прочитано 456 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии

Популярное

 

Архив

« Май 2021 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31            
Яндекс.Метрика